Государственное учреждение образования "Начальная школа № 6 г. Борисова"
телефон: +375177 97 88 23
email: school6@rooborisov.by
222520 г. Борисов, ул. Пушкина, 13

Як ты дорага мне, мая родная мова!

21.02.2023
Як ты дорага мне, мая родная мова!

     21 лютага ў трэціх класах прайшло пазакласнае мерапрыемства "Як ты дорага мне, мая родная мова", прысвечанае Дню роднай мовы. Родная мова – самая лепшая, самая меладычная, самая прыгожая. Родная мова - гэта не проста сродак зносін, гэта дух бацькоўскага дома, нацыянальная прыкмета і сімвал кожнага народа. Колькі песень і вершаў, прыказак складзена аб ім. У кожнага народа - свая мова. На ёй гавораць, пішуць лісты, вершы, спяваюць песні. Нас вучылі размаўляць на ёй родныя людзі, на ёй мы думаем. Правільна гаварыць і пісаць на роднай мове - значыць умець разважаць і выказваць свае думкі. Таму родную мову трэба ведаць і берагчы.

Версия сайта для слабовидящих